Пажарна-прафілактычная акцыя “За бяспеку разам”, што стартавала на Міншчыне, працягнецца да 20 мая

Общество

Мэта мерапрыемства – зменшыць колькасць пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання правіл пажарнай бяспекі ў жылых будынках, папярэдзіць правапарушэнні, якія ўчыняюцца грамадзянамі ў стане алкагольнага ап’янення, а таксама павялічыць інфармаванасць насельніцтва пра магчымасці дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг забеспячэння бяспекі.

На працягу месяца выратавальнікі будуць растлумачваць грамадзянам наступствы незахавання правіл пажарнай бяспекі і злоўжывання спіртнымі напіткамі. Работнікі МНС дапамогуць мясцовым органам улады, а таксама іншым суб’ектам прафілактыкі ў навучанні насельніцтва мерам пажарнай бяспекі ў быце і на вытворчасці. Будзе аказана дапамога пазаштатным пажарным фарміраванням у арганізацыі пажарна-прафілактычнай работы.

Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях



Добавить комментарий