Дзецi маюць права

Молодежный курьер

“Ахова дзяцінства: праблемы, вырашэнні” – тэма семінара-практыкума, які адбыўся ў ДУА “Яслі-сад № 3 “Пралеска” ў рамках “Педагагічнага маста”, што падрыхтавала і правяла педагог сацыяльны В. А. Шанец.

У рабоце семінара прынялі ўдзел выхавальнікі і педагогі ўстаноў дашкольнай адукацыі горада. У час дыскусіі яны падрабязна разгледзелі пытанні аб тым, якую сям’ю можна назваць нядобранадзейнай, яе асноўныя прыметы.

Педагог сацыяльны раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра Ю. У. Ждановіч расказала прысутным пра выяўленне фактараў сацыяльнай рызыкі. Яна адзначыла, што кожны выхавальнік, які штодзённа працуе з дзецьмі, павінен валодаць інфармацыяй пра сваіх выхаванцаў і іх сем’і. Паказчыкамі сямейнай нядобранадзейнасці з’яўляюцца самі дзеці: іх паводзіны ў садку, інтарэсы, характар зносін з дарослымі і равеснікамі, засваенне праграмы. Усе адхіленні ад нормы з’яўляюцца для выхавальніка сігналам аб тым, што ў падапечнага могуць быць дрэнныя ўмовы дома, што дзіця і яго бацькі патрабуюць асаблівай увагі. Такія сем’і патрэбна наведваць у першую чаргу.

Педагогі папрацавалі ў падгрупах, дзе сумесна вызначалі прычыны неадэкватных паводзін дзіцяці, праблемы сям’і і шляхі іх вырашэння.

Прысутных уразіў прагляд відэаролікаў “Дзеці ў нядобранадзейных сем’ях” і “Нашы дзеці”.

Напрыканцы сустрэчы педагогам былі прапанаваны памяткі і буклеты.

Святлана Белановіч



Добавить комментарий