Беларусь: падзеі і факты

Официально

Беларусь мае намер на працягу года адкрыць у Грузіі пасольства. Аб гэтым паведаміў журналістам Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што ў Беларусі ёсць такі падыход, калі гандлёва-эканамічныя адносіны паміж краінамі выходзяць на даволі высокі ўзровень, вырашаецца пытанне аб адкрыцці пасольства. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што за мінулыя два дні Беларусь і Грузія выйшлі на дамоўленасці, у выніку рэалізацыі якіх двухбаковы тавараабарот бачыцца ў аб’ёме $200 млн. «Таму тут неабходна дыпламатычнае прадстаўніцтва, якое будзе займацца і дыпламатыяй, у нас тут праблем няма, і палітыкай, і гандлем, гандлёва-эканамічнымі адносінамі», – адзначыў Прэзідэнт.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 166 «Аб прыярытэтных напрамках навукова-тэхнічнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь на 2016-2020 гады».

Распрацоўкі, выкананыя ў рамках прыярытэтных напрамкаў, будуць асвоены на прадпрыемствах рэальнага сектара эканомікі і ў арганізацыях сацыяльнай сферы, што будзе садзейнічаць павышэнню канкурэнтаздольнасці навукаёмістых сектараў нацыянальнай эканомікі, захаванню і развіццю перспектыўных навуковых школ.

 

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе вырашэння праблемных пытанняў у рэалізацыі сумесных праектаў з Кітаем. Такую задачу ён паставіў на нарадзе па пытаннях супрацоўніцтва з Кітайскай Народнай Рэспублікай.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што цяпер рэалізуецца больш за 20 інвестыцыйных праектаў па такіх напрамках, як энергетыка, будаўніцтва, транспартная інфраструктура. «А гэта мільярды долараў, якія прадаставіў нам Кітай у якасці крэдытаў», – адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы. «На жаль, у ходзе работ выявіліся і праблемы, якія неабходна вырашаць. Трэба прызнаць, што пытанні часта не столькі ў нашых партнёрах, колькі ў нас. І ў гэтым плане мы сур’ёзна недапрацоўваем», – канстатаваў Прэзідэнт. Ён дадаў, што спагнанне за гэта будзе вельмі сур’ёзнае.

Па матэрыялах БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *