Абарваныя правады – недалёка да бяды

Закон и порядок

Для таго, каб ваша жыццё і жыццё вашых блізкіх не падвяргалася небяспецы з боку электрычнасці, неабходна прытрымлівацца некаторых простых правіл.

Растлумачце дзецям, што нельга гуляць паблізу электраўстановак і ліній электраперадач. Ніколі не набліжайцеся да абарваных правадоў, якія ляжаць на зямлі або зачапіліся за кроны кустоў ці дрэў. Ад іх неабходна трымацца на адлегласці не менш чым 8-10 метраў.

Катэгарычна забаронена запускаць паветраных змеяў, лавіць рыбу, разводзіць кастры побач з правадамі ліній электраперадач.

Калі пачынаецца навальніца, то пастарайцеся як мага хутчэй схавацца, але не пад дрэва. Падчас маланкі і грому нельга бегаць па вуліцы ці катацца на веласіпедзе, купацца ў вадаёмах.

У тым выпадку, калі вы сталі сведкам таго, як чалавек трапіў пад электрычнае напружанне, то ў першую чаргу неабходна выключыць крыніцу харчавання электратоку і толькі затым аказваць першую дапамогу пацярпеламу.

Перад тым, як эксплуатаваць нейкі электрапрыбор, уважліва праверце, ці не пашкоджана яго ізаляцыя. Памятайце, што электрапрыборы, падключаныя да сеткі, нельга мыць, нельга выцягваць вілку з разеткі за шнур. Прыбіраючы ў доме, не забывайцеся загадзе выключаць усе электрапрыборы. А калі ў вас ёсць малыя дзеці, то паклапаціцеся, каб вашы разеткі былі закрыты спецыяльнымі пластыкавымі накрыўкамі.

Пра ўсе непаладкі з праводкай паведамляйце дзяжурнаму электрасетак па нумары 55-3-47.

Уладзімір МАКЕЙ,

інспектар Валожынскай РІ “Энерганагляд”



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *