На тэрыторыі вобласці зафіксаваны 115 выпадкаў крадзяжоў веласіпедаў, 20 пры дапамозе міліцыі вярнуліся гаспадарам.
Часта веласіпеды пакідаюць без нагляду і дзе папала, мяркуючы: стары, хто на яго паквапіцца. Але крадуць не толькі дарагія, але і ржавыя, няспраўныя.
Прыехаўшы на пошту ці ў магазін, пастаўце веласіпед так, каб ён пастаянна быў у полі зроку. Не трымайце веласіпеды ў пад’ездах ці тамбурах, нават калі ён стары.
Асаблівым попытам у зладзеяў карыстаюцца дарагія веласіпеды. Таму ставіць іх трэба не ў месцах агульнага карыстання, а далей ад сквапных вачэй. Захаваць маёмасць куды прасцей, чым потым яе адшукаць. Памятайце, што вопытны злодзей здолее справіцца з любым замком на ланцугу, якімі людзі замацоўваюць веласіпеды, спадзеючыся, што надзейна яго абаранілі.
Калі ж бяда здарылася, неабходна як мага хутчэй паведаміць пра злачынства ў міліцыю. Па “гарачых” слядах крадзяжы раскрываюцца больш паспяхова.
Наш кар.