
Дар’я займаецца ў гуртку фларыстыкі Цэнтра дзіцячай творчасці “Вікторыя” ў горадзе Мінску. Яна ўмела спалучае ў сваіх работах штучныя кветкі і прыродны матэрыял, зерне кавы і фасолі, жалуды, шышкі і інш. Творчасць захапляе і прыемна радуе не толькі саму Дар’ю, але і шматлікіх наведвальнікаў выставы.