Паважаныя жыхары Валожыншчыны!

Общество

Шчыра віншуем вас з Першамаем.

Беларусь заўсёды славілася таленавітым, працавітым народам, які хоча жыць у добрасуседстве і дастатку. Дзякуючы старанням і талентам беларусаў харашэюць нашы гарады і вёскі, будуюцца сучасныя вытворчасці, развіваецца сацыяльная сфера, умацоўваецца незалежнасць роднай Айчыны. Добрасумленная праца з’яўляецца асновай дабрабыту сям’і і грамадства. І гэта свята – магчымасць яшчэ раз выказаць словы ўдзячнасці ветэранам і перадавікам вытворчасці, іх маладой змене, усім, хто ўласнымі рукамі і розумам будуе будучыню сваёй сям’і, сваёй краіны. Прыміце самыя цёплыя віншаванні ў гэта цудоўнае свята. Няхай яркі дзень Першамая падорыць вам бадзёры настрой, стане стымулам да дасягнення новых перамог. Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, аптымізму, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях.

С. Р. Сарока,

член Савета Рэспублікі,

С. Ф. Кулеш,

дэпутат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

 

 

Паважаныя

жыхары Міншчыны!

Ад імя абласнога выканаўчага камітэта сардэчна віншую вас са Святам працы.

Першамай быў і застаецца ў нас адной з самых светлых, радасных урачыстасцей. У гэты дзень сэрцы людзей напаўняюцца духам яднання, новымі марамі і надзеямі.

У нашай дзяржаве плённая праца стала аплотам міру і сацыяльнай стабільнасці, гарантам эканамічнага развіцця, асновай росту дабрабыту грамадзян. Неад’емнае права кожнага на выбар прафесіі, магчымасць прыкласці свае ўменні і здольнасці ў любой сферы дзейнасці – вялікая заваёва, прынятая намі ў спадчыну ад бацькоў і дзядоў. Любімая справа, якой чалавек аддаецца з душой, прыносіць не толькі матэрыяльнае і маральнае задавальненне, яна служыць найпершай умовай яго шчасця. Радасна бачыць Мінскую вобласць у авангардзе лёсавызначальных працэсаў, што з’яўляецца заканамерным следствам высокіх прафесійных якасцей, мэтанакіраванасці, вынаходлівасці, вытрымкі і салідарнасці.

Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, святочнага настрою, шчаслівага сямейнага жыцця і новых яркіх здзяйсненняў.

С. Б. Шапіра,

старшыня Мінскага аблвыканкама

 

 

Паважаныя жыхары Валожыншчыны!

Сардэчна віншуем вас з Першамаем – святам веснавога абнаўлення, светлых надзей і стваральнай працы.

Дзень Першамая даўно ўвайшоў у наша жыццё, сімвалізуючы радасць творчасці і руплівасці. Асновай матэрыяльнага дастатку і духоўнага багацця для кожнага чалавека была і застаецца плённая праца, якая напаўняе наша жыццё сапраўдным сэнсам, дае ўпэўненасць у заўтрашнім дні, дорыць надзею на шчаслівае будучае нашых дзяцей. У гэты дзень мы ўшаноўваем ветэранаў вытворчасці, іх маладую змену, усіх працаўнікоў, чыімі рукамі ствараецца дабрабыт нашай краіны. Жыхары Валожыншчыны ўносяць дастойны ўклад у развіццё і працвітанне Беларусі. Ад усёй душы дзякуем тым, хто сумленна працаваў і працягвае працаваць на карысць беларускага народа.

Паважаныя валожынцы! Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, аптымізму, цудоўнага веснавога настрою, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў



Добавить комментарий