Сябры пiнг-понга

Спорт

Першынстве вобласці па настольным тэнісе сярод моладзі 2003-2004 гадоў нараджэння, якое праходзіла ў горадзе Узда.  

Каманда дзяўчынак старэйшай узроставай групы ў складзе Веранікі Дзянісік і Вольгі Капыша заняла 1-е месца. На трэцяй прыступцы п’едэстала – тандэм хлапчукоў старэйшай узроставай групы Ігара Клімантовіча і Эдвіна Клімантовіча, а таксама каманда хлопчыкаў малодшага ўзросту Канстанціна Казака і Данііла Жашкевіча. 4-е каманднае месца – у дзяўчынак малодшага ўзросту Анастасіі Кізінай і Дар’і Кашэўскай.

У асабістым першынстве 2-е месца ў Веранікі Дзянісік, якая атрымала права ўдзельнічаць у Рэспубліканскіх спаборніцтвах у складзе зборнай каманды Мінскай вобласці. Трэніруе юных тэнісістаў Аляксей Уладзіміравіч Лях.

Ларыса САДОЎСКАЯ, метадыст ДЮСШ



Добавить комментарий