Урок бяспекі для дзяцей

Молодежный курьер

Клопат пра бяспеку дзяцей у валожынскіх пажарных на першым месцы. Работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях з’яўляюцца частымі гасцямі ва ўстановах адукацыі.

Вось і нядаўна дзяцей з дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці «Расінка» чакаў сюрпрыз. Калі яны выйшлі на вуліцу, то ў двары іх чакаў пажарны аўтамабіль. Радасці не было мяжы. Малышы, нібы пчаліны вулей, хутка падбеглі да пажарных і акружылі іх. Але калі прагучала каманда «Станавіся!», усе дружна выканалі яе. Начальнік варты ПАВЧ-1 Валожына Віктар Казіміравіч Чуйко расказаў дзецям пра РАНС. Здзіўленыя і радасныя вочы былі ў малышоў, калі ў адсеках пажарнай машыны яны маглі памацаць абсталяванне, якое размешчана там. Дзяўчынкі і хлопчыкі прымерылі спецабмундзіраванне выратавальнікаў, даведаліся, па якім нумары трэба тэлефанаваць, калі здарыцца пажар і інш. Шмат уражанняў выхаванцам дашкольнага цэнтра даставіла водная феерыя, якую наладзілі для іх выратавальнікі.

Алеся РАДЗВІЛОВІЧ



Добавить комментарий