Памяць пакаленняў

Культура

У апошні дзень красавіка ў рамках патрыятычнага “Марафону памяці: 70 дзён да Перамогі” на базе чатырох школ прайшло раённае эколага-патрыятычнае мерапрыемства.

У ім прынялі ўдзел намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама А. А. Маслаў; старшыня Мінскага абласнога каардынацыйнага Савета грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый, першы сакратар абласнога камітэта Камуністычнай партыі Беларусі М. М. Худая; загадчык аддзела арганізацыйна-інфармацыйнай работы Мінскага абкама Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Л. Р. Кузняцова; старшыня Мінскага абласнога аддзялення ГА “Беларускі фонд міру” Л. А. Ермаловіч, а таксама прадстаўнікі раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў.

Марафон стартаваў 1 сакавіка бягучага года і прысвечаны 70-годдзю Вялікай Перамогі і Году моладзі. Яго арганізатарамі сталі раённы аддзел адукацыі, спорту і турызму, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. На працягу двух месяцаў у рамках марафону ва ўстановах адукацыі прайшлі дабрачынныя валанцёрскія акцыі па аказанні дапамогі ветэранам, добраўпарадкаванні помнікаў, месц пахаванняў воінаў і партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, урокі мужнасці, конкурсы маладзёжных праектаў, выставы творчых работ, канцэрты, пасадкі “Алей памяці”, былі арганізаваны экскурсіі, паходы, адбыўся агітацыйны прабег, створаны раённы альманах “70 старонак Перамогі”.

Раённае эколага-патрыятычнае мерапрыемства распачалося мітынгам на базе Пяршайскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа, куды запрасілі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Казіміра Станіслававіча Кебіча. У гэты дзень ля школы была пасаджана алея герояў з маладзенькіх туй. У сярэдняй школе № 2 райцэнтра ўдзельнікі ўсклалі кветкі ля помніка “Вызваленне” і наведалі школьны музей. СШ № 1 прэзентавала новы кветнік у форме салюту з лічбамі Вялікай Перамогі – 1945-2015-ты, высаджаны ля помніка Герою Савецкага Саюза В. В. Шчарбіну.



Добавить комментарий