Паважаныя ветэраны! Шаноўныя валожынцы!

Официально

Дарагія

ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!

Паважаныя жыхары Валожыншчыны!

9 мая беларускі народ, як і ўсё прагрэсіўнае чалавецтва, святкуе 70 гадоў Вялікай Перамогі над фашысцкай Германіяй. Гэта свята ўвайшло ў наша жыццё як сімвал гераізму і мужнасці салдат, афіцэраў, партызан, падпольшчыкаў і працаўнікоў тылу – усіх тых, хто, не шкадуючы жыцця, здабываў мір на нашай зямлі.

Дзень Перамогі – сапраўднае шчасце і нясцерпны боль аб тых, хто не вярнуўся з поля бою, аб мірных жыхарах, закатаваных фашыстамі, аб спаленых вёсках, разбураных гарадах… Памяць аб гэтых стратах будзе вечна жыць у сэрцы кожнага беларуса. Мы бязмерна ўдзячны ветэранам за тое, што, прайшоўшы праз цяжкасці і выпрабаванні, яны здабылі для нас сённяшні мірны і шчаслівы дзень. Паклон вам, нашы дарагія! Для нас вялікі гонар жыць і працаваць побач з вамі. Моцнага здароўя і даўгалецця!

Паважаныя жыхары Валожыншчыны! У гэта вялікае свята – Дзень Перамогі – жадаем усім мірнага неба, шчасця, дабрабыту і цудоўнага святочнага настрою!

 

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

 

 

Паважаныя ветэраны!

Шаноўныя валожынцы!

Віншуем вас з 70-годдзем Перамогі – вялікім святам, у якім зліліся ў адно душэўны боль аб незаменных стратах і велізарная радасць Вялікай Перамогі.

Нягледзячы на тое, што гэты дзень адыходзіць усе далей у глыбіню гадоў, ён мае вялікае значэнне для нашай Радзімы. Гэта перамога дабра над злом, любові і патрыятызму над захопніцкімі інстынктамі. Няхай жа вечна жывуць ветэраны, няхай кожны малыш ведае, якіх страт каштавала нам страшная вайна, і ніколі не здрадзіць ідэалам, кроўю напісаным на нашай зямлі: наша Радзіма – гэта Радзіма вялікага непакорнага народа.

Выказваем душэўнае прызнанне і нізкі паклон ветэранам за мірнае неба. Вам і ўсім валожынцам жадаем здароўя, дабрабыту, доўгіх гадоў жыцця, і каб больш нікому і ніколі не давялося адчуць выпрабаванняў вайны!

Міру і шчасця вам!

С. Р. Сарока,

член Савета Рэспублікі,

С. Ф. Кулеш,

дэпутат Нацыянальнага сходу

Рэспублікі Беларусь



Добавить комментарий