15 МАЯ – МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ СЯМ’І

Официально

На Валожыншчыне налічваецца 428 шматдзетных сем’яў. 315 з іх маюць трое дзяцей, 80 – чацвёра, 27– пяцёра. Найбольш шматдзетных бацькоў жыве ў сельскай мясцовасці.

Наш старажытны горад міжволі маладзее ў кожнае свята. Бо яго жыхары і шматлікія госці традыцыйна збіраюцца на плошчы Свабоды ў прыгожым убранні, на іх тварах заўсёды шчаслівыя ўсмешкі, шчырая радасць. Менавіта ў святочныя дні ёсць выдатная магчымасць адпачыць сям’і разам, пагуляць з любімымі ўнукамі і праўнукамі, звадзіць іх на атракцыёны, сустрэцца ў горадзе са сваімі сябрамі. Так было і ў мінулы выхадны. Гараджане, як правіла, фатаграфуюцца для асабістага архіва. Ахвотна пазіравалі яны і перад рэдакцыйнай фотакамерай…

Сяргей Іванавіч Белашоў праводзіў выхадны дзень разам з унучкай Міланай. Святлана Іншакова адпачывала з дачушкай Таццянкай. А муж і жонка Уладзімір і Надзея Сухадольцы выглядалі задаволенымі і шчаслівымі ў кампаніі сваёй любімай Алінкі.  У маладой мамы Марыны Маісеенковай і яе дачушкі Настачкі таксама быў добры настрой.

Ірына ПАШКЕВІЧ

Фота Сяргея БОБРЫКА



Добавить комментарий