Добрыя справы – добрыя людзi

Общество

Штогод з 8 мая па 1 чэрвеня ў рамках падтрымкі ідэй міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца БТЧК арганізуе месячнік пад дэвізам “Знак міласэрнасці і гуманнасці”. Адначасова з 4 мая па 30 чэрвеня праводзіцца рэспубліканская акцыя “Добрыя справы – добрыя людзі” і выстава фотаздымкаў “7 дзён – 7 прынцыпаў – 7 імён”.

У рамках месячніка райарганізацыя Таварыства Чырвонага Крыжа праводзіць збор грошай на рынку і ў камерцыйных крамах. Гэтым зоймуцца валанцёры з СШ № 1 і сельгасліцэя. 19 мая адбудзецца і дабрачынны канцэрт з удзелам Жанны Піваваравай, Надзеі Мікуліч і іншых артыстаў эстрады. Сабраныя грошы (кошт білета складзе 50 тысяч рублёў) будуць перададзены інваліду дзяцінства 2-ой групы Дзмітрыю Жамоздзіку на правядзенне аперацыі. У гэтым і заключаецца сэнс акцыі “Добрыя справы – добрыя людзі”. Білеты можна набыць у РА БТЧК па адрасе: вуліца Партызанская, 6а. Тэлефоны для даведак: 54-9-40, 8-029 118-37-87.

У хуткім часе ў Івянцы, Сакаўшчыне і Багданаве адбудуцца канцэртныя мерапрыемствы, на якія запросяць ветэранаў працы. Для тых, хто мае патрэбу, пройдзе збор рэчаў і абутку, кніг і канцтавараў.

Раённы конкурс санітарных дружын сёлета плануецца правесці ў канцы чэрвеня. За некалькі апошніх гадоў цікавасць да гэтага мерапрыемства ў арганізацый некалькі аслабела. Калі раней у майстэрстве аказання неабходнай дапамогі падчас надзвычайных сітуацый спаборнічалі 29 сандружын, сёння іх практычна напалову менш. Ёсць праблемы і з забеспячэннем асабовага саставу сандружын неабходным інвентаром. Не варта недаацэньваць важнасць атрымліваемых падчас падобных конкурсаў ведаў і навыкаў. Час для падрыхтоўкі пакуль ёсць, цяпер вырашаюцца тэхнічныя пытанні правядзення мерапрыемства на раённым узроўні.

Жанна ЖЫВІЦКАЯ,

старшыня РА БТЧК



Добавить комментарий