Марына Станіславаўна ЮХНЕВІЧ

Общество

Сваю медыцынскую практыку ў Івянецкай бальніцы Марына Станіславаўна ЮХНЕВІЧ пачынала паставой медсястрой, а затым  працавала працэдурнай у тэрапеўтычным аддзяленні.

А дзесяць гадоў таму на базе Слуцкай бальніцы паспяхова прайшла чатырохмесячную перападрыхтоўку. Пасля чаго медсястра перакваліфікавалася ў рэнтген-лабаранта. Дапытлівай жанчыне аказалася пад сілу складанае сучаснае абсталяванне. Па накіраванні ўрачоў Марына Станіславаўна робіць пацыентам рэнтгенаграмы касцявой сістэмы, для стаматалагічнага кабінета мясцовай паліклінікі таксама выконвае значны аб’ём работы.

Знайшла М. С. Юхневіч сваё сапраўнае прызванне не толькі ў  медыцынскай прафесіі. Марына Станіславаўна – добрая гаспадыня, клапатлівая жонка і маці. Разам з мужам выгадавалі двух цудоўных сыноў: Ілья ўжо студэнт адной са сталічных ВНУ, а малодшы Жэня сёлета заканчвае сярэднюю школу.

Нягледзячы на вялікую занятасць, яна знаходзіць час і для  любімага кветкаводства. Іх жылы дом па завулку Камсамольскім гарпасёлка з ранняй вясны аж да зазімку прыцягвае ўвагу яркай пярэстай аздобай.

 Ірына ПАШКЕВІЧ,

фота аўтара



Добавить комментарий