Вадаёмы падрыхтаваны да купальнага сезона

Закон и порядок

Апошняя дэкада красавіка стала выратавальнай для вадаёмаў Беларусі. У рэспубліканскай акцыі “Чысты вадаём” прынялі ўдзел і члены раённага падраздзялення Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, іх добраахвотныя памочнікі.

Увогуле, больш за 50 чалавек на працягу некалькіх дзён выходзілі на ўборку вадаёмаў: азёр у гарадскім пасёлку Івянец, вёсках Рачаняты, Гародзькі, Сакаўшчынскага вадасховішча, Дубінскіх разліваў, рэчкі Заходняя Бярэзіна ў межах вёскі Гародзькі. Зразумела, што асноўная нагрузка была на штатных работнікаў раённай арганізацыі таварыства, непасрэдна, рыбаловаў, удзельнічалі ў акцыі настаўнікі і вучні Гародзькаўскай сярэдняй школы.

Былі сабраны ў мяшкі 2 тоны смецця (пластыкавыя і шкляныя бутэлькі, цалафанавыя пакеты, шклянкі і іншы ўпаковачны матэрыял, бытавое смецце). Устаноўлены 5 прыродаахоўных аншлагаў.

Наталля ШТЭЙНЕР

Фота прадастаўлена раённай арганізацыяй

Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў



Добавить комментарий