ТЭЛЕФОН міліцыі – 102

Закон и порядок

УЗЯЛА ПАКАТАЦЦА

Заўважыўшы прапажу свайго аўтамабіля, жыхар вёскі Бабровічы звярнуўся ў дзяжурную службу РАУС. Як высветлілася пазней, машына нейкі час знаходзілася ў руках  знаёмай, якая патлумачыла праваахоўнікам, што ўзяла аўтамабіль хоць і без папытання, але без мэты яго ўкрасці. Па гэтым факце ўзбуджана крымінальная справа.

ЗЛОСНАЕ ХУЛІГАНСТВА

10 мая адразу два жыхары вёскі Суднікі паведамілі праваахоўным органам аб пашкоджанні колаў сваіх аўтамабіляў “Рэно Меган Сцэнік” і “Опель Астра”, якія знаходзіліся паблізу дома № 7 па вуліцы 1 Мая г. п. Івянец. Устаноўлена, што хтосьці пашкодзіў шыны, парэзаўшы іх, наўмысна. Па факце хуліганскіх дзеянняў, якія  прывялі да матэрыяльных страт, узбуджана крымінальная справа.

 

ПАДВЁЎ РЫСУ

У ваннай уласнага дома скончыў жыццё самагубствам жыхар вёскі Замасцяны. Як высветлілася, мужчына цяжка хварэў.

 

Да друку падрыхтавала

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

У вёсцы Букатова супрацоўнікамі РАУС па месцы жыхарства непрацуючага грамадзяніна Ч., 1964 года нараджэння, знойдзены самагонны апарат, 600 літраў брагі і 40 літраў самагонкі. Складзены адміністрацыйныя пратаколы.

 

Дырэктар СГУ “Бабровічы” УП “Мінскаблгаз” паведаміў у РАУС, што ў ноч у вёсцы Саланая неўстаноўлены злачынец пракраўся на мехдвор гаспадаркі, які мае бетонную агароджу і ахоўваецца вартаўніком, дзе з незамкнёных кабін трактароў “МТЗ” выкраў 2 блокі кіравання. Страта – больш за 10 базавых велічынь. Узбуджана крымінальная справа.

 

Пенсіянерка 1929 года нараджэння з вёскі Капусціна паведаміла, што неўстаноўлены злачынец, знаходзячыся ў яе хаце, скраў са стала 2,4 млн. рублёў, 100 долараў ЗША і пашпарт. Па матэрыялах праведзенай праверкі ўзбуджана крымінальная справа.

 

Па зводцы УУС Мінаблвыканкама



Добавить комментарий