Дзень брыгады…

Общество

15 мая ваеннаслужачыя Валожынскай часці адсвяткавалі чарговы Дзень нараджэння свайго фарміравання.

У рамках урачыстасці праведзены пастраенне брыгады, мітынг, падчас якога з прывітальным словам да сваіх падначаленых і гасцей святочнай падзеі звярнуўся камандзір часці палкоўнік Сяргей Вячаслававіч Галіеў. Былі зачытаны загады міністра абароны Рэспублікі Беларусь, начальніка Галоўнага разведупраўлення, згодна з якімі амаль 50 афіцэраў і прапаршчыкаў атрымалі юбілейныя медалі “70 гадоў Перамогі”, ганаровыя граматы і каштоўныя падарункі. Затым адбыўся святочны канцэрт. У мерапрыемствах, акрамя афіцэраў, іх сем’яў, ваеннаслужачых тэрміновай службы, прынялі ўдзел ганаровыя госці – ветэраны часці і Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўнікі Генеральнага штаба і Міністэрства абароны. З асаблівым гонарам вайскоўцы віталі Аляксандра Сяргеевіча Куранава, які стаяў ля вытокаў стварэння брыгады, што сёння носіць ганаровае званне Кёнігсбергскай. У гэты дзень валожынскія вайскоўцы атрымалі шмат віншавальных тэлеграм ад іншых злучэнняў, у тым ліку і з Расійскай Федэрацыі, з якімі ўзаемадзейнічае валожынская часць.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ



Добавить комментарий