Жыццё раёна

Официально

У аўторак Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Нагрудным знакам парламента была ўзнагароджана аператар машыннага даення КСУП “Манькаўшчына-2014” Таццяна Баляславаўна ЗЯНЬКО за вялікі ўклад у эканоміку раёна. Пачэсную місію выканаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Станіслаў Францавіч Кулеш. Ён адзначыў, што адчувае гонар за валожынскіх людзей: “Вельмі прыемна, што ёсць сапраўдныя рупліўцы, якія варты дзяржаўнай узнагароды. Калі ўсе будуць так працаваць і з душой адносіцца да сваёй работы – жыць стане лепш!”

Сама ж Таццяна Баляславаўна ў гэты момант аж заплакала ад шчасця – стрымаць слёзы яна не змагла: “Адчуваю вялікую радасць, бо ніколі не думала, што мая сціплая праца будзе так высока ацэнена”. Перадавая даярка зазначыла, што, безумоўна ж, без падтрымкі працоўнага калектыву фермы “Манькаўшчына”, кіраўніцтва гаспадаркі яна дасягнуць такіх поспехаў не змагла б.

 

На здымку: С. Ф. Кулеш, Т. Б. Зянько, галоўны заатэхнік С. І. Лысы, загадчыца фермы А. І. Высоцкая.

Тэкст і фота Алены ЗАЛЕСКАЙ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *