Клопаты парламентарыяў

Общество

На чарговы прыём да дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь С. Ф. Кулеша прыйшоў усяго адзін чалавек. Але пытанне, з якім звярнуўся мужчына, патрабуе вырашэння на рэспубліканскім узроўні.

Як зазначыў Станіслаў Францавіч, жыхар аднаго з населеных пунктаў раёна звярнуўся з досыць сур’ёзнай праблемай, дзе патрабуецца ўмяшанне Генеральнай пракуратуры. “І мы паспрабуем у гэтым яму дапамагчы”, – падкрэсліў дэпутат.

Што датычыцца работы ў галоўным заканадаўчым органе краіны, то на вясенняй сесіі дэпутаты парламента працуюць над досыць вялікім пакетам дакументаў – больш за 70 законаў і законапраектаў трэба разгледзець, вывучыць і прыняць. Самым напружаным і складаным сярод іх з’яўляецца Закон аб амністыі – ад яго прыняцця залежыць лёс чалавека. Дэпутаты выязджалі ў некаторыя калоніі, у прыватнасці, у Жодзіна і Навасады, дзе на месцы знаёміліся з утрыманнем і занятасцю людзей, якія парушылі закон. На сесіі была агучана лічба: 8 тысяч 600 чалавек будуць амнісціраваны сёлета ў сувязі з 70-годдзем Вялікай Перамогі.

Алена ЗАЛЕСКАЯ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *