Даўно на “ты” з тэхнікай і Андрэй Анатольевіч Сівакоў

Общество

Тэхнічныя прафесіі – амаль заўсёды прэрагатыва мужчын. Бо тут патрэбна не толькі сіла ведаў, але і добрая фізічная загартоўка. Даўно на “ты” з тэхнікай і Андрэй Анатольевіч Сівакоў. Ён дыпламаваны спецыяліст. У свой час паспяхова скончыў Беларускі аграрна-тэхнічны ўніверсітэт.

Першыя самастойныя крокі ў прафесіі зрабіў у сельскай гаспадарцы інжынерам. Але сцяжынкі лёсу неўзабаве прывялі ў Івянец. Дзевяць гадоў таму ўладкаваўся на мясцовую кандытарскую фабрыку. Перыяд адаптацыі прайшоў лёгка. Праз нейкі час на буйным прамысловым прадпрыемстве з яго спецыфічным арсеналам абсталявання таксама пачаў адчуваць сябе досыць упэўнена. Пастаянна займаецца і самаадукацыяй. Цяпер у падпарадкаванні інжынера-механіка СП “Івкон” ААТ знаходзяцца 11 слесараў, іншы тэхнічны персанал. Іх клопат – бездакорная эксплуатацыя шматлікага абсталявання цэха па выпуску цукерак. Андрэй Анатольевіч сваім стараннем і прафесіяналізмам заслужыў павагу ў родным калектыве.

Фота Ірыны ПАШКЕВІЧ



Добавить комментарий