Фестываль-конкурс «Свята саксафона-2015»

Культура

У  Маладзечне ў фестывалі-конкурсе “Свята саксафона-2015” прыняў удзел інструментальны ансамбль саксафаністаў Валожынскай дзіцячай школы мастацтваў.

Аляксей Пашкоўскі, Ягор Казлоў і Мар’ян Прыёмка выступілі ў намінацыі “Ансамбль”,  яны ўдастоены Дыплома III ступені ў малодшай узроставай групе. Узнагарода важкая, калі ўлічыць, што сярод канкурсантаў былі юныя музыканты з Мінскага каледжа імя Глінкі, Беларускай акадэміі і інш. Нягледзячы на юны ўзрост (Ягор заканчвае 3-і клас гімназіі, Аляксей і Мар’ян 5-ы клас СШ № 1), да ігры на любімым інструменце і магчымай музычнай кар’еры хлопчыкі ставяцца сур’ёзна. Дарэчы, да поспеху іх прывяла педагог Наталля Валер’еўна Усцюжаніна, якая ўскладае на таленавітых вучняў вялікія надзеі.

Тэкст і фота Валянціны КРАЎНЕВІЧ



Добавить комментарий