Рады велатурыстам

Общество

Рэалізуючы задачу па павышэнні прыцягальнасці Валожыншчыны для турыстаў, уладальнікі аграсядзіб разам з Мінскім веласіпедным таварыствам праклалі веламаршрут ад станцыі Багданаў праз увесь раён да станцыі Радашковічы. Працягласць яго склала амаль 150 кіламетраў.

Стваральнікі пастараліся, каб гэта мудрагелістая траса ўключала ў сябе самыя цікавыя месцы нашага краю: экамузеі, аграсядзібы, прыродныя і гістарычныя помнікі. Валанцёры-веласіпедысты размецілі маршрут. Былі ўсталяваны альтанкі для адпачынку і інфармацыйныя стэнды. Але будучым турыстам на двухколавым транспарце пашанцуе трапіць яшчэ і на спецыяльную акцыю, якую гаспадары аграсядзіб плануюць правесці 24 мая з 12 да 18 гадзін. Для аматараў веласіпеднага спорту абвешчаны “Дзень адчыненых дзвярэй”. Іх чакае сардэчны прыём, пачастунак і экскурсіі па аграсядзібах. Можна будзе таксама самастойна даследаваць Налібоцкую пушчу, пабываць на Сакаўшчынскім вадасховішчы, наведацца ў творчыя музеі і кветкавую гаспадарку.

Велатурыстам будуць рады ў сядзібах “Марцiнава Гусь”, дзе яны змогуць паспрабаваць стравы па даўно забытых рэцэптах часоў Вялікага Княства Літоўскага; “Ганка” з тамтэйшай адмысловай рыбалкай; сядзібе-кемпінгу “Хутар Дудара”, у якім гаспадар пакажа этнамузей народных інструментаў. Чакаюць велатурыстаў у “Свеце пчол”, сядзібах “Бацян”, “Налібоцкія васількі”, “За масточкам” на беразе Сакаўшчынскага вадасховішча, ва ўладаннях разьбяра Уладзіміра Громава, “Шляхецкай браме”, “Бабровай хатцы”, у “Засценку Скрыплеў” і на хутары “Шаблі” – папулярным месцы правядзення буйнейшых open air фестываляў краіны.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *