За высокi прафесiяналiзм

Общество

Пастановай калегіі Міністэрства юстыцыі па выніках работы за 2014 год імя начальніка аддзела ЗАГС Тамары Уладзіміраўны Яныш занесена на Дошку гонару Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

У сувязі з гэтым за шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання, высокі прафесіяналізм ёй была ўручана Падзяка райвыканкама.

Тамара Уладзіміраўна Яныш як старшыня раённага камітэта прафсаюзаў Валожынскай арганізацыі работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў за заслугі ў справе абароны працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў членаў прафсаюза, асабісты ўклад у развіццё прафсаюзнага руху ў Беларусі атрымала Пасведчанне аб занясенні яе імя ў Кнігу гонару Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.

Анжэла РАДЫНА



Добавить комментарий