Плён мiласэрнасцi

Общество

На мінулым тыдні ў кінатэатры “Юнацтва” прайшла дабрачынная акцыя “Добрыя справы – добрыя людзі”. Мерапрыемства ладзілася ў рамках месячніка “Знак міласэрнасці і гуманізму”.

Акцыі раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа сталі для нашага горада традыцыйнымі. Апошняе мерапрыемства дазволіла сабраць неабходныя сродкі для лячэння жыхара Валожына, 20-гадовага Дмітрыя Жамоздзіка. Юнак – інвалід дзяцінства 2-й групы. У хуткім часе яму будзе зроблена аперацыя па замене тазасцегнавага сустава. Для таго, каб Дзмітрый як мага хутчэй атрымаў неабходную дапамогу, і сабраліся разам тыя, для каго справа дабрачыннасці не проста прыгожыя словы. Працоўнымі калектывамі, жыхарамі горада сабрана больш за 15 млн руб. Для ўсіх, хто падтрымаў ініцыятыву старшыні раённага Чырвонага Крыжа Жанны Мікалаеўны Жывіцкай, быў наладжаны канцэрт з удзелам вядомых у рэспубліцы артыстаў, сярод якіх – частая госця валожынскай сцэны Жанна Піваварава.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ



Добавить комментарий