Рэгiянальныя навiны

Общество

Рэгiянальныя навiны ад члена Саюза журналістаў Беларусі Наталлі ШТЭЙНЕР

Па гуманітарнай дапамозе ў гэтым месяцы ў раённую бальніцу паступіла машына “Хуткай дапамогі”. Сродкі на яе набыццё сабралі даўнія сябры нашага раёна, якія два дзесяцігоддзі супрацоўнічаюць менавіта з раённай бальніцай, актывісты Хрысціянскага саюза маладых людзей Германіі з горада Оберхаўзэна.

Машыну “Мерседэс-Прынтар” 2005 года выпуску нямецкія дабрачынцы выкупілі ў мясцовай службе МНС. На дадзены момант разглядаецца пытанне аб размеры мытнай пошліны. Магчыма, улічваючы гуманную місію гуманітарнага грузу, машына будзе перададзена бясплатна.

 

Адноўлена дзейнасць раённага таварыства інвалідаў, якое афіцыйна зарэгістравана ў раёне з 1999 года, але доўгі час не працавала. Змяніўся і юрыдычны адрас таварыства: яно будзе размешчана ў Івянцы па вуліцы Беларускай, 3 (гарпасялковая бальніца), дзе ўжо абсталяваны кабінет старшыні.

Прайшло першае ўстановачнае пасяджэнне. Старшынёй раённага таварыства інвалідаў абраны Віктар Альгертавіч Субач. Створаны дзве першыя пярвічныя арганізацыі.

 

дзён народны гурт народнай песні “Сваякі” раённага Цэнтра культуры гастраляваў па суседняй Смаргоншчыне. З канцэртнай праграмай “Вас вітаюць “Сваякі” наш калектыў выступіў у Залескім цэнтральным Доме культуры і ў клубнай установе вёскі Лалойці.

А валожынскія аматары цыганскай песні пабывалі ў раённым Цэнтры культуры на дабрачынным канцэрце спявачкі з Чэрвеня Раісы Лойкі “Хай будзе жыццё шчаслівае!”. У рэпертуары самадзейнай спявачкі былі песні не толькі яе народа.

 

12 членаў Валожынскай пярвічнай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам” прынялі ўдзел у штогадовай дабрачыннай акцыі “Мы – дзеці!”, якая праходзіць у Мінску. Транспартам нашу дэлегацыю забяспечыў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

На працягу дня для прадстаўнікоў 56 рэгіёнаў рэспублікі бясплатна працавалі атракцыёны ў парках імя Горкага і Чалюскінцаў. Дзеці і маладыя інваліды мелі магчымасць пакатацца на цеплаходзе, наведаць заапарк і Батанічны сад, пабываць на дабрачынным канцэрце.

 

 

З 2015 года ў Івянецкай гарпасялковай бібліятэцы рэалізуецца праект “Крок у прафесію”, разлічаны на тры гады.

Праект уключае комплекс мерапрыемстваў, што дапамогуць выявіць здольнасці і прыхільнасці выпускнікоў мясцовай сярэдняй школы, патрэбы рынку працы. Мяркуецца цеснае супрацоўніцтва з органамі ўлады, арганізацыямі і прадпрыемствамі Івянца, дзе знаходзіцца ўвесь прамысловы патэнцыял раёна.

З лютага па май у бібліятэцы прайшлі інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Чалавек і прафесія”, прэс-канферэнцыя “Бібліятэкар – прафесія высакародная”, дзелавая гульня “Праца робіць чалавека высакародным”, псіхалагічны практыкум  “Я ў свеце прафесій”. Разгорнута кніжная  выстава “Я выбіраю прафесію”, створана тэматычная папка “Кім быць?” (назапашваецца матэрыял з перыядычных выданняў).

 

раёна прайшла на стадыёне ў мікрараёне Сельгастэхніка.

У ёй прынялі ўдзел 10 каманд: КСУП “Пяршаі-2014”, ААТ “Валожынскі льнокамбінат”, ДРБУ № 167, Ракаўскі сельскі Савет дэпутатаў, РУП “Валожынскі жылкамунгас”, цэнтральная раённая бальніца, воінская часць № 30695, ААТ “Валожынская райаграпрамтэхніка”, КСУП “Сакаўшчына-агра” і Валожынскі сельскагаспадарчы прафесіянальны ліцэй. Вызначаліся мацнейшыя па пяці відах спорту.

Перамогу за шашачнай дошкай святкавала каманда ДРБУ № 167, другое і трэцяе месцы занялі адпаведна каманды ліцэя і жылкамунгаса. У міні-футболе не было роўных футбалістам райбальніцы. Другое месца на рахунку ракаўчан, трэцяе – КСУП “Пяршаі-2014”. У лёгкаатлетычным кросе перамаглі вайскоўцы, у прызёрах – Ракаўскі сельскі Савет і ліцэісты. У гіравым спорце мацнейшымі былі гіравікі з Ракава, другое і трэцяе месцы заваявалі каманды воінскай часці і жылкамунгаса. Спаборніцтвы па дартсе выйгралі ліцэісты, на другім месцы каманда райаграпрамтэхнікі, на трэцім – Ракаўскага сельвыканкама.

Пераможцай спартакіяды стала каманда Ракаўскага сельвыканкама, на другім месцы – вайскоўцы, на трэцім – ліцэісты. У пяцёрку мацнейшых увайшлі каманды КСУП “Пяршаі-2014” і райбальніцы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *