За бяспеку разам

Закон и порядок

Раённая служба МНС закончыла рэйды па населеных пунктах Валожыншчыны ў рамках акцыі “За бяспеку разам”.

На мэце трымалі неабходную прафілактычную работу па зніжэнні колькасці пажараў, якія адбываюцца з-за ігнаравання правіл пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, а таксама папярэджанні галіновых правапарушэнняў, што здзяйсняюцца ў стане алкагольнага ап’янення.

Работнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях праверылі домаўладанні жыхароў раёна. Асаблівая ўвага надавалася шматдзетным сем’ям, састарэлым, адзінокім людзям, асобам з асацыяльнымі паводзінамі. Удзельнікі рэйдавых груп расказвалі пра тое, да чаго можа прывесці невыкананне правілаў пажарнай бяспекі і злоўжыванне спіртным.

Падчас абследаванняў выратавальнікі праверылі спраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, стан электраправодкі і пячнога ацяплення. Па выніках складзены некалькі пратаколаў – з-за своечасова не замененых элементаў сілкавання АПА, заклеенай шпалерамі праводкі і іншых рэчаў, якія могуць істотна сапсаваць, а ў пэўных выпадках – і адабраць жыццё. Выратавальнікі нагадвалі пра недапушчэнне такіх сітуацый, калі дарослыя пакідаюць дзяцей без нагляду, тлумачылі правілы распальвання вогнішчаў, расказвалі пра неабходнасць уведзенай забароны на выпальванне сухой расліннасці. Падчас прафілактычных мерапрыемстваў грамадзянам таксама ўручалі памяткі на супрацьпажарную тэматыку.

Сяргей САДОЎСКІ

Правапарадак



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *