З клопатам пра дзяцей

Закон и порядок

На тэрыторыі вобласці праводзіцца міжведамасная праграма “Клопат”.

На асаблівым кантролі будзе пытанне бяспекі дзяцей у лагерах. Сёлета ў вобласці адкрываюцца 69 летнікаў з кругласутачным знаходжаннем дзяцей, з іх 10 – у нашым раёне. Цяпер супрацоўнікі міліцыі праводзяць агляды аздараўленчых лагераў, каб забяспечыць захаванне маёмасці наведвальнікаў і абслугоўваючага персаналу. Калі лагеры пачнуць дзейнічаць (большасць – з 1 чэрвеня), за кожным з іх будуць замацаваны міліцыянеры, прычым у загарадных здраўніцах з кругласутачным знаходжаннем дзяцей супрацоўнікі праваахоўных органаў будуць дзяжурыць пастаянна.

Алег КАРАЧУН,

начальнік Інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС

 



Добавить комментарий