Банк падстаўляе надзейнае плячо

Общество

Пытаннене: «А пад які працэнт банк выдае крэдыт?».

– Працэнтная стаўка складае 5% гадавых. Працэнты налічваюцца штомесяц на фактычную штодзённую суму запазычанасці па крэдыце.

– На якую суму крэдыту можна разлічваць?

– Мінімальная – два мільёны рублёў, максімальная – у межах плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка, але не больш за 2000 базавых велічынь. А на сёння гэта 360 мільёнаў рублёў.

– Раскажыце, калі ласка, на які тэрмін выдаецца крэдыт?

– Вызначаны некалькі тэрмінаў. Напрыклад, на перыяд да 3 гадоў крэдыт выдаецца на набыццё сельскагаспадарчых жывёл, у тым ліку птушкі, а таксама пчаласем’яў, матак пчаліных, пчолапакетаў, вуллёў, медагонак і інш.

5-гадовы тэрмін устаноўлены на набыццё пасадачнага матэрыялу пладовых і ягадных раслін, парнікоў і цяпліц. Больш працяглым тэрмінам – 7 гадоў – маюць права карыстацца ўладальнікі асабістых падсобных гаспадарак, якім банк дапамог у набыцці трактароў, сельскагаспадарчых машын і абсталявання айчыннай вытворчасці.

– Віктар Зянонавіч, калі нехта жадае атрымаць крэдыт адначасова на набыццё некалькіх тавараў з устаноўленага пераліку, то трэба падаваць некалькі пакетаў дакументаў у залежнасці ад тэрміну крэдытавання?

– Не. Пакет дакументаў падаецца ў банк толькі ў адным экзэмпляры.

– Відаць, нашых чытачоў цікавіць тэрмін, на працягу якога можна скарыстаць крэдыт?

– Тэрмін выдачы крэдыту ў рамках неабнаўляльнай крэдытнай лініі – 3 месяцы з дня заключэння крэдытнага дагавора, але не пазней 30 снежня 2016 года.

Для атрымання крэдыту неабходна падаць наступныя дакументы: пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь; заяву-анкету; дакументы, якія пацвярджаюць даходы заяўніка (паручальніка); анкету паручальніка. Патрабуецца і даведка аб займаемым у дадзеным населеным пункце жылым памяшканні і складзе сям’і, копія дакумента на зямельны ўчастак з абавязковым прадастаўленнем яго арыгінала. Банк патрабуе і даведку аб памеры заработнай платы.

Спосабам забеспячэння выканання абавязкаў па крэдытных дагаворах з’яўляецца паручыцельства фізічнай асобы і (ці) заклад сельскагаспадарчай тэхнікі, машын і абсталявання, набытага за кошт прадастаўленага крэдыту.

 – Ці кантралюе банк выкарыстанне такога крэдыту?

–  Дадзеныя крэдыты з’яўляюцца мэтавымі. Кантроль мэтавага выкарыстання крэдыту на падставе прадастаўленых дакументаў, а таксама непасрэдна з выездам на месца знаходжання асабістай падсобнай гаспадаркі супрацоўнікі банка ажыццяўляюць абавязкова.

–  Якую тэхніку можна набыць за кошт крэдыту?

– Можна купіць мотаблокі, міні-трактары і трактары, а таксама навясное абсталяванне да іх айчыннай вытворчасці. Напрыклад, мотаблокі, міні-трактары, трактары Мінскага трактарнага завода, а таксама навясное абсталяванне.

– Прайшлі ўжо амаль два месяцы, як банк распачаў такое крэдытаванне. Ці ёсць цікавасць у насельніцтва? Хто-небудзь ужо аформіў дакументы на такую важкую падтрымку?

– У банк штодзень паступае нямала званкоў. Даём неабходную інфармацыю, падрабязна кансультуем нашых кліентаў. Некаторыя яшчэ пакуль раздумваюць, узважваюць усе «за» і «супраць». А некалькі чалавек ужо аформілі неабходныя дакументы і прыдбалі міні-трактары і мотаблокі.

 Наш кар.



Добавить комментарий