Івянецкая дзіцячая школа мастацтваў стала для Марыі Тадзееўны МАТУСЕВІЧ другім домам

Культура

Івянецкая дзіцячая школа мастацтваў стала для выкладчыка Марыі Тадзееўны Матусевіч і сапраўды другім домам. Некалі яна сама вучылася ў гэтай установе. Яе скончылі сын Аляксей і дачка Лізавета, якія таксама сталі прафесійнымі музыкантамі. Дарэчы, цяпер Аляксей працуе ў адным калектыве з маці. Радуецца педагог і  працоўным поспехам сваёй маладой калегі Аксаны Рожак, якую некалі вучыла. Марыя Тадзееўна мае першую кваліфікацыйную катэгорыю. Багатыя тэарэтычныя веды, практычны вопыт руплівы педагог перадае сваім здольным выхаванцам – юным акардэаністам. Сярод іх – першакласніца гарпасялковай школы мастацтваў Аня Бібік. У мінулую суботу адбыўся справаздачны канцэрт па выніках бягучага навучальнага года. Падапечныя М. Т. Матусевіч парадавалі сваёй творчасцю.
Івянецкая дзіцячая школа мастацтваў стала для выкладчыка Марыі Тадзееўны Матусевіч і сапраўды другім домам.
Некалі яна сама вучылася ў гэтай установе. Яе скончылі сын Аляксей і дачка Лізавета, якія таксама сталі прафесійнымі музыкантамі. Дарэчы, цяпер Аляксей працуе ў адным калектыве з маці. Радуецца педагог і працоўным поспехам сваёй маладой калегі Аксаны Рожак, якую некалі вучыла.
Марыя Тадзееўна мае першую кваліфікацыйную катэгорыю. Багатыя тэарэтычныя веды, практычны вопыт руплівы педагог перадае сваім здольным выхаванцам – юным акардэаністам. Сярод іх – першакласніца гарпасялковай школы мастацтваў Аня Бібік. У мінулую суботу адбыўся справаздачны канцэрт па выніках бягучага навучальнага года. Падапечныя М. Т. Матусевіч парадавалі сваёй творчасцю.

Ірына ПАШКЕВІЧ



Добавить комментарий