Заканчэнне чарговага навучальнага года

Официально

Прадстаўнікі раённай улады, шэфы, бацькі ў суботу завіталі ў навучальныя ўстановы раёна, каб павіншаваць дзяцей з заканчэннем чарговага навучальнага года. У выпускнікоў цяпер – гарачая пара: наступіў час экзаменаў. А для астатніх дзяцей распачнецца аздараўленчы сезон і пятая працоўная чвэрць.

58 старшакласнікаў сёлета закончылі Івянецкую сярэднюю школу. З гэтай падзеяй павіншаваў іх старшыня райвыканкама Уладзімір Антонавіч Наумовіч, усім таленавітым дзецям былі ўручаны грашовыя прэміі. На выпускным балі ў іх адрас гучала нямала віншавальных слоў. Прывіталі выпускнікоў і пачаткоўцы: яны выканалі для іх бальны танец “Венскі вальс”.



Добавить комментарий