26 мая ў цэнтр аператыўнага кіравання РАНС паступіла паведамленне пра загаранне дачнага дома ў садовым таварыстве “Абутнік” паблізу вёскі Касцюкі Ракаўскага сельсавета.
Як расказала інспектар нагляду і прафілактыкі райаддзела па надзвычайных сітуацыях Алёна Процкіў, да месца пажару аператыўна былі адпраўлены 4 падраздзяленні. Прыбыўшы туды, стала відавочна, што гарыць адкрытым полымем драўляны дачны дом. У выніку гаспадарання агню знішчаны дах па ўсёй плошчы, пабудова выгарала знутры.
Гаспадыня дома, пенсіянерка 1934 года нараджэння, на момант пажару знаходзілася ў доме, але паспела самастойна пакінуць яго. Прычына пажару – прамы ўдар маланкі.
Наталля ШТЭЙНЕР
Фота прадастаўлена
Алёнай Процкіў