I фiзiк, i лiрык

Официально

У валожынскім краязнаўчым музеі праходзіць выстава фотамастака Міколы Лінніка  “Паглядзі, які прыгожы гэты свет!”.

Кожная фотаработа прадстаўлена ў тандэме з паэтычным творам. Большасць фотаздымкаў зроблены ў мясцінах роднай Валожыншчыны, многія вершы напісаны нашымі майстрамі мастацкага слова.

Мікалай Міхайлавіч Ліннік – ураджэнец вёскі Порычы, выпускнік СШ № 1 г. Валожына. Падчас  “Ночы музея”  адбылася сустрэча былых аднакласнікаў, ініцыятарам якой выступіў Мікалай Міхайлавіч.

Па адукацыі М. М. Ліннік – інжынер, у свой час скончыў радыётэхнічны інстытут, працуе ў РУП “Белтэлекам”. Пра такіх, як ён, гавораць “і фізік, і лірык”. Больш за 50 гадоў чалавек з тэхнічнай адукацыяй, выдатны спецыяліст-радыёінжынер займаецца фатаграфіяй і журналістыкай. Друкуецца ў рэспубліканскіх газетах і часопісах “Знамя юности”, “Краязнаўчая газета”, “Літаратура і мастацтва”, “Народная газета”  і інш.,  супрацоўнічае з вядомымі беларускімі пісьменнікамі і паэтамі. Займаўся афармленнем кніг Ніла Гілевіча, Васіля Быкава, Вольгі Іпатавай, Віктара Шніпа. З’яўляецца пераможцам фотаконкурсу “Мой Першамайскі – 2014” (Мінск), дыпламант рэспубліканскага фотаконкурсу “На сувязі са светам”, удзельнік Х Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у Гродне.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара



Добавить комментарий