Маладзечна збiрае гасцей

Культура

5 чэрвеня стартуе Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2015”. Ён абяцае стаць адной з найбольш яркіх падзей гэтага года.

На тры дні Маладзечна ператворыцца ў канцэртную пляцоўку. Упершыню ў амфітэатры напярэдадні ўрачыстай цырымоніі адкрыцця фестывалю пройдзе канцэрт народнай музыкі «Мелодыі роднай зямлі». Завершыцца ўрачыстасць святочным феерверкам.

На сцэне Маладзечанскага амфітэатра адбудзецца 5 канцэртаў з удзелам вядучых артыстаў беларускай эстрады, кампазітараў, паэтаў, акцёраў. Выступяць Ядвіга Паплаўская, Аляксандр Ціхановіч, Анатоль Ярмоленка, Іна Афанасьева, Ірына Дарафеева, Алена Ланская, ансамблі “Песняры”, “Сябры”, арт-група “Беларусы”, Вікторыя Алешка, Аляксандр Саладуха, Анастасія Ціхановіч, гурт IOWA, Дзмітрый Калдун, Ганна Шаркунова і іншыя. На суд гледачоў будуць вынесены як традыцыйныя, так і новыя музычныя праграмы.

Адной з галоўных падзей фестывалю будзе конкурс маладых вакалістаў, пераможца якога стане ўладальнікам прыза імя Уладзіміра Мулявіна – крыштальнай гітары. Акампаніруе фестывалю традыцыйна Нацыянальны акадэмічны аркестр пад кіраваннем маэстра Міхаіла Фінберга.

5-7 чэрвеня ў парку і на цэнтральнай плошчы Маладзечна будуць працаваць шматлікія забаўляльныя пляцоўкі для дзяцей і моладзі, пройдзе выстава-продаж тавараў народнага спажывання «Беларускі пачастунак».



Добавить комментарий