Супраць незаконнага абароту

Закон и порядок

З 1 чэрвеня ў раёне пачала дзейнічаць спецыяльная праграма “Мак”. Яна накіравана супраць незаконнага абароту наркатычных сродкаў расліннага паходжання.

Рэалізацыя комплекснай праграмы запланавана да 15 верасня. Такім чынам праваахоўныя органы змогуць прасачыць і спыніць распаўсюджванне наркотыкаў на розных этапах вырошчвання зыходнай сыравіны. Пачалося мерапрыемства растлумачальнай работай з насельніцтвам.

Жыхары раёна, асабліва пенсіённага ўзросту і тыя, хто займаецца садаводствам і агародніцтвам, былі праінфармаваны аб крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці за вырошчванне, захоўванне і распаўсюджанне маку, макавай саломкі, канапель.

Супрацоўнікамі РАУС будуць праводзіцца спецыяльныя рэйды па выяўленні пасеваў забароненых раслін, а таксама грамадзян, якія ігнаруюць патрабаванні праваахоўных органаў.

Наш кар.  



Добавить комментарий