Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць дастойна і па Канстытуцыі

Официально

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць дастойна і па Канстытуцыі. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў у час рабочай сустрэчы са старшынёй ЦВК Лідзіяй Ярмошынай.    Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў канцы мінулага года выказвалася шмат дарэмных меркаванняў аб тым, што прэзідэнцкія выбары ў краіне правядуць датэрмінова. «Пісанняў у канцы мінулага года было шмат: Лукашэнка правядзе выбары ў лютым, сакавіку, пакуль тут не настаў горшы час, скарыстаецца сітуацыяй ва Украіне і гэтак далей, і да таго падобнае, – адзначыў Прэзідэнт. – Я тады сказаў, што мы сумленна правядзём гэтыя прэзідэнцкія выбары і ў тэрмін. Мы гэта слова трымаем».

ЦВК трэба будзе выказаць свае прапановы па канкрэтнай даце правядзення прэзідэнцкіх выбараў, рашэнне па гэтым пытанні будзе прымаць парламент.     Паводле слоў Прэзідэнта, у бліжэйшы час адбудзецца нарада са службовымі асобамі, якія будуць удзельнічаць у арганізацыі правядзення выбарчай кампаніі. Галоўную ролю ў гэтым працэсе ў адпаведнасці з заканадаўствам будзе адыгрываць ЦВК.

У Беларусі нікому не будзе забаронена назіраць за прэзідэнцкімі выбарамі. Аб гэтым заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.    Закранаючы міжнародныя абавязацельствы Беларусі ў час правядзення прэзідэнцкай кампаніі, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што «мы іх павінны выканаць, як і раней, спаўна». «Мы нікому не будзем забараняць назіраць за выбарамі, у тым ліку і з боку, як і ўнутраным наглядальнікам. Адзінае, хачу папрасіць, каб мы не абяцалі таго, чаго не можам зрабіць, і не эксперыментавалі па-за законамі, – сказаў кіраўнік дзяржавы. – У нас ёсць законы, нармальныя законы – не горшыя, чым у іншых, якія могуць забяспечыць стабільнасць і спакойнае правядзенне ўсёй гэтай электаральнай кампаніі, і ў тым ліку пасля прэзідэнцкіх выбараў».

X Беларускі міжнародны медыяфорум «Партнёрства ў імя будучыні: спадчына Вялікай Перамогі» праходзіў у Мінску з 7 па 10 чэрвеня.    На мерапрыемства былі запрошаны больш як 400 удзельнікаў з 20 краін. Традыцыйна ў форуме прынялі ўдзел кіраўнікі вядучых СМІ краін СНД, Балтыі і далёкага замежжа. Яго арганізатарамі выступаюць Міністэрства інфармацыі Беларусі, Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы, Міждзяржаўны фонд гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў СНД пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Беларусі, Мінскага гарадскога і Мінскага, Брэсцкага абласных выканаўчых камітэтаў.

Па матэрыялах БелТА



Добавить комментарий