Беларусь: падзеі і факты

Официально

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 чэрвеня падпісаў указ нумар 243 «Аб электронным дакументаабароце пры падрыхтоўцы і прыняцці прававых актаў». 

Для пераходу на беспапяровы дакументаабарот у нарматворчай дзейнасці ў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь тэхнічныя прававыя акты з 1 студзеня 2016 года будуць прадстаўляцца толькі ў выглядзе электронных дакументаў або электронных копій.

Акты рэспубліканскіх і мясцовых органаў кіравання з 1 студзеня 2016 года да 1 студзеня 2017 года будуць прадстаўляцца ў выглядзе копій арыгіналаў на папяровых носьбітах, або электронных дакументаў, або электронных копій, а з 1 студзеня 2017 года – толькі ў выглядзе электронных дакументаў або электронных копій. Законы, акты кіраўніка дзяржавы, рашэнні ўрада з 1 студзеня 2016 года могуць прадстаўляцца не толькі ў выглядзе копій арыгіналаў на папяровых носьбітах, але і ў выглядзе электронных дакументаў.

 

 

 У Беларусі ўдасканальваецца заканадаўства аб ахове і выкарыстанні зямель. Гэта прадугледжана ўказам нумар 244 «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», які кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 16 чэрвеня.

зямельных участкаў у забудоўшчыкаў пры невыкананні імі абавязацельстваў па стварэнні аб’ектаў долевага будаўніцтва і далейшага прадастаўлення такіх участкаў для завяршэння будаўніцтва камунальным унітарным прадпрыемствам па капітальным будаўніцтве, іншым дзяржаўным арганізацыям або арганізацыям з доляй дзяржавы ў статутным фондзе больш як 50 працэнтаў.

Указам прадугледжваецца таксама магчымасць адчужэння грамадзянамі зямельных участкаў, атрыманых імі ў якасці маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, а таксама ўзведзеных на іх жылых дамоў да заканчэння 8 гадоў з дня дзяржаўнай рэгістрацыі такіх дамоў пры ўмове, калі такое адчужэнне ажыццяўляецца з дазволу выканаўчых камітэтаў пры наяўнасці ўважлівых прычын (напрыклад, накіраванне на работу (службу) у іншую мясцовасць, атрыманне I або II групы інваліднасці, страта карміцеля ў сям’і). Пры гэтым умовай адчужэння названых аб’ектаў нерухомай маёмасці з’яўляецца выкуп зямельных участкаў у прыватную ўласнасць або ўнясенне платы за права заключэння дагавораў арэнды на тэрмін 99 гадоў.

Замацоўваецца права на прадастаўленне зямельных участкаў без правядзення аўкцыёну арганізацыям, якія ўваходзяць у склад Белкаапсаюза, для будаўніцтва аб’ектаў аптовага і рознічнага гандлю, грамадскага харчавання.

Акрамя таго, згодна з указам правядзенне аўкцыёнаў з умовамі на права праектавання і будаўніцтва капітальных будынкаў (пры наяўнасці на зямельных участках аб’ектаў, што падлягаюць зносу) магчыма не толькі ў Мінску і абласных цэнтрах, але і на іншых тэрыторыях па рашэнні мясцовых выканкамаў.

Па матэрыялах БелТА



Добавить комментарий