У лясы ехаць нельга

Закон и порядок

На бягучым тыдні было прынята рашэнне раённага выканаўчага камітэта “Аб забеспячэнні пажарнай бяспекі ў лясах і торфамасівах Валожынскага раёна”.
У мэтах папярэджання і ліквідацыі пажараў у лясах і ў сувязі з устанаўленнем на тэрыторыі лясоў раёна 4-й ступені пажарнай небяспекі вырашана забараніць з 16 чэрвеня знаходжанне грамадзян у лясах, у тым ліку ўезд транспартных сродкаў (акрамя тэхнікі, задзейнічанай у ажыццяўленні функцый па ахове лесу, прадухіленні і ліквідацыі лясных пажараў, лесакарыстанні) у лясы і тарфяныя масівы.
Усім землекарыстальнікам раёна належыць узмоцніць нагляд і кантроль за займаемымі зямельнымі ўчасткамі, каб адразу выявіць ачагі пажараў і прыняць экстранныя меры па іх ліквідацыі. За гэта землекарыстальнікі будуць несці персанальную адказнасць.

Наш кар.



Добавить комментарий