Беларусь: падзеі і факты

Официально

Беларусь выступае за павелічэнне ролі АБСЕ ў нармалізацыі сітуацыі ва Украіне. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з генеральным сакратаром АБСЕ Ламберто Заньерам і дырэктарам БДІПЧ АБСЕ Міхаэлем Георгам Лінкам. 

Прэзідэнт адзначыў, што пазіцыя Беларусі адносна функцыянавання АБСЕ вядома. «Мы адназначна за ўзмацненне ролі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. Мы за такое рэфармаванне арганізацыі, якое значна ўзмацніла б яе ролю», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што зусім не хоча сказаць, што АБСЕ не адыгрывае ніякай ролі ў нейтралізацыі сітуацыі ва Украіне. «Якраз наадварот. Гэта адзіная арганізацыя, якая адыгрывае значную ролю ва ўрэгуляванні канфлікту і спыненні ваенных дзеянняў ва Украіне. Але факт застаецца фактам, мы хацелі б бачыць большую ўключанасць АБСЕ, большую ролю гэтай арганізацыі ў нармалізацыі сітуацыі ва Украіне», – заявіў Прэзідэнт.

Што датычыцца ролі Беларусі, то ў АБСЕ, якая з’яўляецца маторам ва ўрэгуляванні і ўключэнні краіны ў гэты працэс, яна вядома, заўважыў беларускі лідар. Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, чаму Беларусь зацікаўлена ў хутчэйшым урэгуляванні сітуацыі ва Украіне. «Гэты канфлікт, гэта вайна практычна ўжо ў нас. Гэта ні недзе там далёка, у Лівіі, Сірыі або Іраку – гэта ў нас. Таму мы вельмі насцярожана да гэтага ставімся і вельмі не хацелі б, каб адбылася эскалацыя канфлікту», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

 

Армію трэба развіваць так, каб нікому не было цікава нават глядзець скоса ў наш бок. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам міністра абароны Андрэя Раўкова.

Прэзідэнта праінфармавалі аб ходзе мадэрнізацыі беларускай арміі. Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што прыстасоўваць яе да ўмоў сучасных войнаў і выклікаў даводзіцца ўжо трэці раз. «Нікуды ад гэтага не дзенешся. Свет вельмі дынамічны, асабліва ў гэтым плане. Не ўлічваць сусветны вопыт вядзення сучаснай вайны мы не можам. У адваротным выпадку мы будзем ствараць «монстра» – армію, якая потым не зможа ваяваць. Не дай бог, калі гэта адбудзецца», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. «Але мы заўсёды павінны мець гэта на ўвазе, таму што армія для гэтага і існуе, каб абараніць сваю краіну. А лепш развіваць армію так, каб нікому не было цікава нават паглядзець скоса ў наш бок, гэта значыць Узброеныя Сілы павінны быць магутнымі», – адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнту даложана аб праблемных пытаннях мадэрнізацыі арміі, а таксама аб чарговых выпрабаваннях ракетных і іншых сістэм, якія ствараюцца для абароны тэрыторыі Беларусі.

 

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе больш эфектыўных мер па вырашэнні праблем у дрэваапрацоўчай галіне. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе аб актуальных пытаннях развіцця арганізацый дрэваапрацоўкі, праблемах і шляхах вырашэння. 

«Мы ўжо не першы раз абмяркоўваем праблемы дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў і былі таксама вымушаны прымаць непапулярныя рашэнні па асобных прадпрыемствах, – падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі. – Але, як мне дакладваюць, сітуацыя там не радасная. Так званыя часовыя цяжкасці зацягваюцца на даволі доўгі перыяд».

Прэзідэнт сказаў, што ў гэтым годзе ўрад настойваў на прыняцці ўказа аб рэструктурызацыі даўгоў шэрага прадпрыемстваў, і ўказ быў падпісаны. Праз месяц з’явіўся новы праект указа. «Пры гэтым да цяперашняга часу незразумела, калі завершацца гэтыя часовыя праблемы, як будуць развівацца прадпрыемствы і ці змогуць прапановы ўрада аздаравіць дрэваапрацоўчую галіну», – адзначыў Прэзідэнт.

Ён таксама падкрэсліў, што нікому не патрэбны пустыя абяцанні. «Нельга дапусціць самападману і перакладвання рашэнняў на будучы, нейкі лепшы час», – запатрабаваў кіраўнік дзяржавы.

Развіццё гэтай галіны кантралюе і Камітэт дзяржаўнага кантролю. «Старшыня КДК згадзіўся з усімі прапановамі ўрада, і я хачу яшчэ раз пачуць Вашу прынцыповую ацэнку сітуацыі», – адзначыў кіраўнік дзяржавы. Ён нагадаў, што ў мадэрнізацыю ўкладзена больш за мільярд долараў. «Што далей? Будзем завяршаць мадэрнізацыю і проста чакаць, калі рынкі самі ўзнімуцца, або прымаць дзейсныя меры па развіцці галіны?» – пацікавіўся Прэзідэнт. Ён таксама сказаў, што хацеў бы пачуць альтэрнатыўныя пазіцыі па гэтых пытаннях.

 

Па матэрыялах БелТА



Добавить комментарий