Штраф – за паркоўку ля вады

Закон и порядок

З надыходам сезона летніх адпачынкаў людзі часта адпачываюць на берагах вадаёмаў. Пры гэтым многія не задумваюцца пра правілы паркоўкі, а дарэмна. Галоўная прычына спрэчак з прадстаўнікамі прыродаахоўных органаў – адлегласць ад прыпаркаванага аўтамабіля да зрэзу вады.

У сувязі са шматлікімі фактамі парушэння правілаў стаянкі транспартных сродкаў (толькі за мінулыя выхадныя да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 6 чалавек) раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя інфармуе: у адпаведнасці з артыкулам 54 Воднага кодэкса Рэспублікі Беларусь “стаянка механічных транспартных сродкаў да 30 метраў па гарызанталі ад берагавой лініі забаронена, за выключэннем спецыяльна адведзеных ва ўстаноўленым парадку месцаў для стаянак механічных транспартных сродкаў”.

Згодна з артыкулам 15.51 ч. 2 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, парушэнне рэжыму ўтрымання водаахоўных зон і прыбярэжных палос водных аб’ектаў або водаахоўнага рэжыму на водазаборах, іх забруджванне цягнуць накладанне штрафу ў памеры да 10 базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – да 30 базавых велічынь, на юрыдычную асобу – да 50 базавых велічынь.

Раённая інспекцыя

прыродных рэсурсаў

і аховы навакольнага

асяроддзя



Добавить комментарий