Пад кантролем – пешаходы i вадзiцелi

Закон и порядок

 З 20 чэрвеня ў раёне праходзіць прафілактычная акцыя “Бяспечны пераход”, якая накіравана на тое, каб пешаходы, як удзельнікі руху, былі больш уважлівымі і не траплялі ў ДТЗ.

Аналіз здарэнняў паказвае, што пешаходы нярэдка ігнаруюць Правілы дарожнага руху. З пачатку года на тэрыторыі раёна з удзелам пешаходаў адбылося 3 ДТЗ, у якіх 2 пешаходы загінулі і 2 атрымалі цялесныя пашкоджанні. Практычна ўсе трагічныя выпадкі адбыліся ў цёмны час сутак. Хочацца яшчэ раз напомніць усім жыхарам Валожыншчыны не забывацца пра абавязковае нашэнне святлоадбівальных элементаў. Гэта патрабаванне ўстаноўлена Правіламі дарожнага руху. За непадпарадкаванне ў якасці пакарання прымяняюцца штрафныя санкцыі памерам да 20 базавых велічынь.

Самымі непрадказальнымі ўдзельнікамі дарожнага руху з’яўляюцца дзеці. Бацькі павінны вучыць сваіх сыноў і дачок правільным паводзінам на дарогах, а самых маленькіх не пакідаць без увагі. У сакавіку гэтага года на вуліцы Беларускай райцэнтра пад колы аўтамабіля трапіла маленькая дзяўчынка, якая раптоўна выбегла на праезную частку дарогі. Вадзіцель не змог своечасова зрэагаваць, дзіця было траўміравана.

Падчас правядзення акцыі з асаблівай пільнасцю будуць кантралявацца паводзіны на дарогах усіх катэгорый грамадзян, у тым ліку і вадзіцеляў, якія забываюцца аддаваць перавагу пешаходам.

Аддзяленне ДАІ РАУС



Добавить комментарий