Беларусь: падзеі і факты

Официально

Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл уручыў Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку ордэн прападобнага Серафіма Сароўскага I ступені, а таксама перадаў у дар абраз святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра.

Аляксандр Лукашэнка перадаў у дар патрыярху абраз «Анёл-ахоўнік». Ён уяўляе сабой рэльефную выяву анёла-ахоўніка, вырабленую з серабра ў тэхніцы чаканкі.

Сярод узнагароджаных ордэнам прападобнага Серафіма Сароўскага I ступені – вядомыя дзяржаўныя, грамадскія і рэлігійныя дзеячы.

 

 У Беларусі настроены на развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Афганістанам. Аб гэтым заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са спецыяльным прадстаўніком Прэзідэнта Афганістана па супрацоўніцтве з краінамі СНД Махамадам Шакерам Каргарам.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што нядаўна адбылася яго тэлефонная размова з Прэзідэнтам Афганістана. «Ён выказаў шэраг пажаданняў, я таксама прапанаваў яму шэраг напрамкаў нашага супрацоўніцтва. Ведаю, што Афганістан мае патрэбу сёння ў пэўнай эканамічнай, ваенна-палітычнай падтрымцы ў выніку тых працэсаў, якія там адбываюцца», – адзначыў беларускі лідар. Беларускі бок разлічвае, што сустрэча са спецпрадстаўніком Прэзідэнта Афганістана стане зыходным пунктам супрацоўніцтва па шэрагу пытанняў.

 

 Будаўніцтва шматфункцыянальнага цэнтра «Мінск-Мір» павінна стаць узорам супрацоўніцтва славянскага свету. Аб гэтым 22 чэрвеня заявіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з саўладальнікам міжнароднай камерцыйнай кампаніі «Браты Карыч» Багалюбам Карычам і дэпутатам Народнай Скупшчыны (парламента) Сербіі, ганаровым консулам Беларусі ў Бялградзе Драгамірам Карычам.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што, паводле існуючай у яго інфармацыі, кампанія паспяхова вядзе свой бізнес у Беларусі. Праекту па будаўніцтве цэнтра «Мінск-Мір» надаецца асаблівае значэнне. «Мы праваліць яго ўжо не маем ніякага права і перш за ўсё вы. Я вельмі спадзяюся, што гэта будзе сур’ёзны праект», – падкрэсліў Прэзідэнт.

Праект «Мінск-Мір» абяцае стаць гістарычным, таму ні ў якім разе нельга застопарыць яго рэалізацыю, адзначыў Прэзідэнт. Беларускі бок, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, прыкладзе максімум намаганняў у выпадку ўзнікнення неабходнасці ўстараніць незразумелыя тармажэнні, падключыць дадатковыя сілы. Багалюб Карыч у час сустрэчы нагадаў аб ідэі пабудаваць на тэрыторыі цэнтра «Мінск-Мір» міжнародны фінансавы цэнтр. Сербскі бізнесмен выказаў упэўненасць, што яе ўдасца рэалізаваць дзякуючы выгаднай пазіцыі Беларусі сярод краін ЕС і Еўразійскага эканамічнага саюза.

Па матэрыялах БелТА



Добавить комментарий