НАРЫХТАВАЛІ ТРАСТЫ АЖ ДА НОВАЙ ВЯСНЫ

Аграрный сектор и промышленность

Сёлета ў раёне пад лён было адведзена 1740 гектараў плошчы. Упершыню пасля некаторага перапынку вырошчваннем гэтай традыцыйнай для Беларусі культуры заняліся ў СВК “Валожынскі”, СВК “Агра-Дубінское” і УП “Івянецкая крыніца”.

Нарыхтавана 3080 тон ільнотрасты сярэднім нумарам 1,00 (у 2009 годзе – 0,93). Плюс засталася пераходная з мінулага года, так што працаваць вытворцам будзе з чым. Асноўная частка сыравіны пойдзе на перапрацоўку, для выпуску доўгага і кароткага валакна. Навінка сёлетняга сезона – кастрабрыкеты, якія сталі вырабляць з адходаў кастры. Для гэтых мэт набылі прэс, які асвоілі Ірына Фёдараўна Загорская і Наталля Сякацкая, чыя працоўная біяграфія толькі пачынаецца. За суткі выпускаюць ад 3 да 4 тон брыкетаў. Са збытам праблем няма, назіраюцца нават чэргі. Асноўныя спажыўцы новага віду паліва – РУП “Валожынскі жылкамунгас” і райспажыўтаварыства.

На камбінаце даўно наладжана паглыбленая перапрацоўка кароткага льновалакна ў цэху кручаных вырабаў. Ад некаторых відаў прадукцыі давялося адмовіцца, а вось попыт на вяроўку захоўваецца. У бягучым годзе яе выпушчана 84,6 тоны.

У рабоце здымшчыцы доўгага валакна Таццяны Лявонцьеўны СТАНКЕВІЧ галоўнае – якасць. Менавіта якасць выхаду валакна правярае ў даны момант загадчыца лабараторыі ААТ “Валожынскі льнокамбінат” Галіна Антонаўна БАЛАШКА.

Фота Сяргея БОБРЫКА.



Добавить комментарий