Дзень выбараў назначаны

Официально

Выбары Прэзідэнта Беларусі пройдуць 11 кастрычніка 2015 года.

Прэзідэнтам можа быць выбраны грамадзянін Рэспублікі Беларусь па нараджэнні, не маладзейшы за 35 гадоў, які валодае выбарчым правам і пастаянна пражывае ў Беларусі не менш як дзесяць гадоў непасрэдна перад выбарамі. Не мае права быць кандыдатам у прэзідэнты грамадзянін, у якога ёсць судзімасць. Кандыдаты вылучаюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь пры наяўнасці не менш як 100 тыс. подпісаў выбаршчыкаў. Пры гэтым ініцыятыўная група павінна налічваць не менш як 100 чалавек. Рэгістрацыю кандыдатаў у прэзідэнты праводзіць ЦВК. Яна пачынаецца за 35 дзён і завяршаецца за 25 дзён да выбараў. Кандыдат мае права мець да 30 давераных асоб, якія дапамагаюць у правядзенні выбарчай кампаніі, вядуць агітацыю і прадстаўляюць яго інтарэсы ва ўзаемаадносінах з дзяржаўнымі органамі, грамадскімі аб’яднаннямі, выбаршчыкамі і ў выбарчых камісіях.

Кандыдаты маюць права ствараць уласныя выбарчыя фонды для фінансавання расходаў па перадвыбарнай агітацыі ў памеры не большым за 9 тыс. базавых велічынь. Фонды могуць фарміравацца за кошт уласных грашовых сродкаў кандыдата, добраахвотных ахвяраванняў грамадзян Рэспублікі Беларусь і юрыдычных асоб. За кошт сродкаў гэтых выбарчых фондаў можна вырабляць агітацыйныя друкаваныя матэрыялы. У сваю чаргу ЦВК вырабляе агульныя плакаты з біяграфічнымі данымі аб кандыдатах, а таксама інфармацыйныя матэрыялы аб іх для накіравання выбаршчыкам.

Для правядзення сустрэч з выбаршчыкамі мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы па ўзгадненні з выбарчымі камісіямі вызначаюць і бясплатна прадастаўляюць памяшканні для сустрэч з выбаршчыкамі. Акрамя таго, кандыдаты і іх давераныя асобы маюць права праводзіць у спрошчаным паведамляльным парадку масавыя мерапрыемствы для мэт агітацыі ў месцах, вызначаных мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі па ўзгадненні з выбарчымі камісіямі.

Па матэрыялах БелТА



Добавить комментарий