САЦЫЯЛЬНАЯ АБАРОНА: СПРАВЫ НА ГАДЫ !

Общество

  “Галоўная мэта сацыяльнай абароны насельніцтва – забяспечыць падтрымку тым, хто ў сілу свайго сацыяльна-эканамічнага становішча не можа ўдзельнічаць у грамадскай вытворчасці (пенсіянеры, дзеці, інваліды) ці знаходзіцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі; стварыць неабходныя ўмовы для павышэння эканамічнай актыўнасці насельніцтва”.

(З Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006-2010 гады).

    За 10 месяцаў бягучага года бясплатным харчаваннем забяспечаны 346 дзяцей ва ўзросце да 2-ух гадоў. Вядома, прадукты бясплатныя толькі для сем’яў, а вось дзяржаўных грошай было выдаткавана на суму звыш 402 мільёнаў рублёў.

    Па падпраграме “Дзеці-сіроты” 12 асобам сёлета ўручаны ключы ад аднапакаёвых кватэр у сацыяльным доме ў мікрараёне Сельгастэхніка, яшчэ 148 сірот пастаўлены на ўлік на паляпшэнне жыллёвых умоў.

    

Маладыя і шматдзетныя сем’і атрымалі фінансавую падтрымку для пагашэння запазычанасці па няльготных крэдытах, выдадзеных на будаўніцтва (рэканструкцыю) жылля ў агульным памеры амаль 236 мільёнаў рублёў.

    Згодна з раённай праграмай “Па развіццю сеткі ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў раёне на 2006-2010 гады”, штогод у сельскай мясцовасці адкрываюцца па тры сацыяльныя дамы. Зараз у раёне дзейнічае дваццаць адзін дом сацыяльных паслуг, дзе пажылыя і адзінокія вяскоўцы могуць сустрэцца, пагаварыць, а таксама дзе па графіку вядуць прыём урачы, фармацэўты, псіхолагі, цырульнікі і іншыя спецыялісты. У студзені гэтага года плануецца, што яшчэ ў трох вёсках з’явяцца дамы сацыяльных паслуг, такім чынам, на Валожыншчыне будуць працаваць ужо дваццаць чатыры падобныя ўстановы.



Добавить комментарий