Ад шчырага сэрца віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Днём вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і з 615-годдзем горада Валожына!
Галоўнае свята краіны – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – для кожнага грамадзяніна з’яўляецца сімвалам свабоды, міру, нацыянальнага яднання і ўсеагульнай адказнасці за Бацькаўшчыну.
Мы дасылаем словы вялікай удзячнасці і павагі ветэранам. Навекі ў памяці нашчадкаў застанецца вялікі подзвіг, дзякуючы якому наш народ адстаяў у барацьбе з гітлераўскімі акупантамі сваю свабоду. Нізкі паклон вам.
Сёлета асаблівае свята і для горада Валожына, якому споўнілася 615 гадоў. На працягу ўсёй гісторыі мы беражліва захоўваем сваю багатую культурную спадчыну, застаёмся вернымі духоўным традыцыям. На Валожыншчыне жывуць і працуюць добразычлівыя людзі, расце і вучыцца актыўная, творчая моладзь – будучыня Беларусі.
Дзякуй вам, дарагія валожынцы! Жадаем усім здароўя, дабрабыту, міру і цудоўнага святочнага настрою!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў
Паважаныя валожынцы!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 71-й гадавінай вызвалення нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
Веліч гэтай даты ў гісторыі суверэннай Беларусі, а таксама бяспрыкладны подзвіг народа ў імя свабоды, міру і справядлівасці ніколі не згасне ў памяці суайчыннікаў. Сёння мы можам з поўным правам ганарыцца нашай рэспублікай і багатай спадчынай беларускага народа. Няхай незалежнае, суверэннае развіццё нашай краіны і надалей служыць справе ўмацавання дзяржаўнасці.
Жадаем усім моцнага здароўя, жыццёвых сіл, дасягнення пастаўленых мэт у імя моцнай і квітнеючай Беларусі.
Святлана Рыгораўна САРОКА,
член Савета Рэспублікі,
Станіслаў Францавіч КУЛЕШ,
дэпутат Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь