ГАСЦЕЙ НА ЎРАЧЫСТАСЦЬ ПАКЛIКАЎ ВАЛОЖЫН

Общество

Трэцяга ліпеня Валожын разам з усёй краінай урачыста адзначыў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, 71-ю гадавіну з дня вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 615-годдзе з дня свайго ўтварэння.

Не памылюся, калі скажу, што ў гэты дзень святочны настрой панаваў не толькі ў кожным доме, у душах і сэрцах людзей – ён адчуваўся нават у паветры, бо ўжо з самага ранку свяціла яркае сонца, дзьмуў цёплы вецер, і надвор’е абяцала быць добрым і спрыяльным. На галоўнай гарадской плошчы Свабоды было шматлюдна. Па традыцыі павіншаваць валожынцаў прыехалі дэлегацыі з гарадоў-пабрацімаў: Зарайска, Лобні і Арзамаса Расіі, горада Макарава Украіны, горада Йыгэва Эстоніі. Кіраўніцтва сталічнай вобласці на свяце прадстаўляў старшыня Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Мінаблвыканкама В. Л. Грышанаў, з Савецкага раёна г. Мінска прыехала намеснік кіраўніка адміністрацыі Н. В. Тарасюк, сваіх прадстаўнікоў накіравалі і суседнія раёны – Іўеўскі, Стаўбцоўскі і Маладзечанскі.

гасцей на урач

Асноўныя ўрачыстасці распачаліся а адзінаццатай гадзіне на імправізаванай сцэнічнай пляцоўцы. У сваім віншавальным слове старшыня райвыканкама У. А. Наумовіч адзначыў, што ў жыцці кожнага народа ёсць лёсавызначальныя дні і падзеі, тыя, якія становяцца кропкай адліку новага этапа ў яго гісторыі, выклікаюць найвышэйшы духоўны пад’ём і яднанне ўсіх грамадзян. У беларускім календары такой датай стала 3 ліпеня 1944 года – дзень вызвалення ад фашысцкіх акупантаў. Гэта галоўнае дзяржаўнае свята, у якім зліліся ў адзінае цэлае вялікія і святыя паняцці – Вызваленне, Перамога і Незалежнасць. Кіраўнік раёна падзякаваў ветэранам Вялікай Айчыннай вайны за іх бессмяротны подзвіг, а таксама павіншаваў валожынцаў з юбілейным днём нараджэння горада, падкрэсліўшы, што галоўным багаццем любога края з’яўляюцца людзі.гасцей на урач1

А валожынцы заўсёды былі і застаюцца мужнымі, адважнымі, таленавітымі і працавітымі. У пацвярджэнне гэтаму за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна і ў сувязі з 615-годдзем горада Валожына У. А. Наумовіч уручыў Падзякі старшыні райвыканкама ветэранам працы І. С. Каваленцы, С. С. Маляўскаму, М. А. Шакун, М. Ф. Новаку, В. А. Харуку.

гасцей на урач2

Ганаровыя граматы Мінскага абласнога выканаўчага камітэта атрымалі машыніст экскаватара ДУП “Валожынскае ПМС” В. М. Борыс і начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Л. С. Дубоўская. Свае віншаванні валожынцам адрасавалі таксама прадстаўнікі дэлегацый.гасцей на урач3

Пасля афіцыйнай часткі адбылося ўрачыстае шэсце ваеннаслужачых мясцовай воінскай часці, членаў грамадскіх аб’яднанняў, спартсменаў і творчых калектываў, выхаванцаў дзіцячых і вучняў школьных устаноў, работнікаў арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Пасля прайшло цікавае тэатралізаванае прадстаўленне, якое падрыхтавалі работнікі культуры. А цудоўная канцэртная праграма з удзелам самадзейных артыстаў і выканаўцаў раёна, а таксама зорак беларускай эстрады доўжылася да апоўначы. Закончылася свята рэспубліканскай акцыяй “Спяваем гімн разам” і захапляючым феерверкам.

гасцей на урач4

Алена ЗАЛЕСКАЯ

Фота Сяргея БОБРЫКА,

Алены ЗБІРЭНКА, Анжэлы РАДЫНА



Добавить комментарий