Выпускнікі ваенных ВНУ павінны выкарыстоўваць усе свае веды і вопыт для павышэння эфектыўнасці і забеспячэння нацыянальнай бяспекі краіны.

Официально

Выпускнікі ваенных ВНУ павінны выкарыстоўваць усе свае веды і вопыт для павышэння эфектыўнасці і забеспячэння нацыянальнай бяспекі краіны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўшанавання выпускнікоў ваенных ВНУ і вышэйшага афіцэрскага складу.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што «мы забяспечваем не толькі свой суверэнітэт, але і цесна ўзаемадзейнічаем з партнёрамі па Саюзнай дзяржаве і Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы».
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў цяперашніх умовах як ніколі важна вывучаць новыя формы ваенных дзеянняў, адсочваць зменлівую абстаноўку ў свеце. «Мы бачым, што ўзброеныя сутыкненні адбываюцца на Блізкім Усходзе, у Паўночнай Афрыцы, у нашай брацкай Украіне. Сур’ёзную заклапочанасць выклікае актыўнасць паўночнаатлантычнага альянсу ва Усходняй Еўропе», – канстатаваў Прэзідэнт. Ён дадаў, што цяпер спосабы і формы вядзення вайны істотна змяніліся і сілавыя структуры Беларусі павінны дынамічна развівацца і ісці ў нагу з часам.
Прэзідэнт адзначыў, што карпатлівае выбудоўванне надзейнай сістэмы абароны, стварэнне мабільнай, высокапрафесійнай, баяздольнай арміі, якая можа процістаяць любым пагрозам сучаснасці, застаецца задачай першараднай важнасці на працягу двух дзясяткаў гадоў суверэннага развіцця Беларусі.



Добавить комментарий