Беларускі народ беражліва захоўвае жывую фальклорную традыцыю.

Официально

Беларускі народ беражліва захоўвае жывую фальклорную традыцыю. Аб гэтым 4 ліпеня заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на свяце «Купалле».

Кіраўнік дзяржавы прыняў удзел у святочных мерапрыемствах, прысутнічаў на маладзёжным мюзікле «Папараць-кветка». Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што «народная творчасць блізкая ўсім, таму што яна ідзе заўсёды ад душы, ад самога чалавека». Паводле слоў Прэзідэнта, «у Год моладзі хочацца яшчэ раз падкрэсліць, як важна даць маладым магчымасць праявіць сябе, падтрымаць іх здольнасці і пачынанні».

Першы святочны канцэрт «Александрыя збірае сяброў» адбыўся шэсць гадоў таму. Стала добрай традыцыяй адзначаць «Купалле» ў гэтым цудоўным месцы. Яно праходзіць на фоне маляўнічага беларускага ландшафту, дзе разам зліваюцца і родная прырода, і культура, і далёкае мінулае, і сучаснасць. Тут кожны можа на свае вочы ўбачыць работы беларускіх майстроў, пакаштаваць стравы нашай нацыянальнай кухні, пачуць народныя песні з розных куткоў Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў гасцей са святам «Купалле», выказаўшы надзею, што яно стане радасным і запамінальным. «Няхай па народным павер’і купальская «папараць-кветка» прынясе ў вашы дамы згоду, дастатак, шчасце і любоў», – пажадаў кіраўнік дзяржавы.

Па матэрыялах БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *