Беларусь вітае адкрыты характар міждзяржаўнага аб’яднання БРІКС

Официально

Беларусь вітае адкрыты характар міждзяржаўнага аб’яднання БРІКС і гатова актыўна падключыцца на правах дружалюбнай дзяржавы да розных напрамкаў супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на сустрэчы кіраўнікоў краін, што ўваходзяць у БРІКС, з лідарамі запрошаных дзяржаў.

«Мы даўно і паслядоўна развіваем ідэю «інтэграцыі інтэграцый» у сучасным свеце. Беларусь – гэта саюзнік БРІКС па пабудове ўзаемавыгадных і раўнапраўных адносін паміж Захадам і Усходам, Поўначчу і Поўднем без раздзяляльных ліній», – сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.
Як лідар дзяржавы, якая старшынствуе ў 2015 годзе ў Еўразійскім эканамічным саюзе, Аляксандр Лукашэнка заявіў аб гатоўнасці беларускага боку падтрымаць спецыяльныя фарматы ўзаемадзеяння ЕАЭС і БРІКС.
Прэзідэнт адзначыў, што Беларусь цэніць уклад БРІКС у падтрыманне і абарону на сусветнай арэне інтарэсаў дзяржаў з пераходнай эканомікай і краін, якія сталі на шлях развіцця. «Мы ўскладаем надзеі на зацікаўленую пазіцыю БРІКС па фарміраванні больш справядлівай міжнароднай эканамічнай і фінансавай сістэмы», – сказаў ён.

Беларусь па праву стала пляцоўкай для мірных ініцыятыў, правадніком ідэй добрасуседства і супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў 9 ліпеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў відэапрывітанні гасцям і ўдзельнікам XXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

Амаль чвэрць стагоддзя «Славянскі базар» збірае артыстаў і паклоннікаў у культурнай сталіцы Беларусі. Для яго быў выбраны цудоўны дэвіз: «Праз мастацтва – да міру і ўзаемаразумення», які аказаўся вельмі актуальным і ў нашы дні, сказаў кіраўнік дзяржавы. «Сёння Беларусь па праву стала пляцоўкай для мірных ініцыятыў, правадніком ідэй добрасуседства і супрацоўніцтва. Гэта датычыцца не толькі знешняй палітыкі, але і духоўнай сферы. Паколькі мастацтва аб’ядноўвае людзей, не ведаючы межаў, з’яўляючыся эфектыўнай формай народнай дыпламатыі», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт Беларусі звярнуў увагу, што XXIV па ліку фестываль сабраў рэкордную колькасць краін-удзельніц за ўсю сваю гісторыю: цяперашні форум сабраў прадстаўнікоў больш як 40 дзяржаў з Еўропы, Азіі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі.

Беларусь і Манголія зацікаўлены ў пашырэнні супрацоўніцтва. Гэта пацвердзілі на праходзячай ва Уфе сустрэчы Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Манголіі Цахіягійн Элбэгдорж.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што хацеў бы абмеркаваць перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва. У прыватнасці, Прэзідэнт Беларусі звярнуў увагу на пастаўкі ў Манголію беларускіх велікагрузных аўтамабіляў, а таксама прапанаваў ажыццявіць узаемныя візіты спецыялістаў дзвюх краін, а затым на вышэйшым узроўні з тым, каб намеціць перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва. Ён дадаў, што беларускі бок зацікаўлены ў гэтым.
У сваю чаргу Прэзідэнт Манголіі падкрэсліў, што Манголія – адна з тых азіяцкіх краін, дзе добра ведаюць беларускую прадукцыю, і прапанаваў беларускаму боку разгледзець пяць канкрэтных напрамкаў, па якіх краіны могуць развіваць далейшае супрацоўніцтва.
Традыцыйна аснову беларускага экспарту ў Манголію складаюць кар’ерныя самазвалы, ліфты, чыгуначныя вагоны, прадукты харчавання, нафтапрадукты, часткі і прылады да аўтамабіляў і трактароў.
Па матэрыялах БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *