Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі закрыцця XXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску»

Официально

Інтэграцыя славянскай культуры ў сусветную прастору патрабуе пастаяннага клопату. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі закрыцця XXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».


Аляксандр Лукашэнка адказаў скептыкам, ад якіх можна пачуць пытанні аб неабходнасці штогод праводзіць такі маштабны форум, як «Славянскі базар», і падтрымліваць яго фінансава. «Мы пастаянна павінны клапаціцца аб папулярызацыі нашай славянскай культуры, яе інтэграцыі ў сусветную прастору», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Арганізатары фестывалю не маюць права пазбаўляць сотні тысяч паклоннікаў і мільёны тэлегледачоў магчымасці трапіць у непаўторную атмасферу цудоўнага свята, упэўнены Прэзідэнт.

Беларусь становіцца цэнтрам палітычнага і культурнага міжнароднага дыялогу.
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў гэтым годзе ў «Славянскім базары» прымала ўдзел рэкордная колькасць краін — 42. «Ніколі ў гісторыі такога яшчэ не было. Паверце, мы зробім усё, каб не 42, а 142 дзяржавы былі тут, на гэтай міралюбівай зямлі. І ў нас для гэтага ўсё ёсць. Наша Беларусь усё больш упэўнена становіцца цэнтрам не толькі палітычнага, але і культурнага міжнароднага дыялогу», — падкрэсліў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што геаграфічны цэнтр Еўропы знаходзіцца побач з Віцебскам. «Мы свята павінны захоўваць гэту старажытную, развітую еўрапейскую цывілізацыю. І каму, як не нам, знаходзячыся ў цэнтры Еўропы, адказваць за гэту цывілізацыю», — лічыць беларускі лідар. Паводле слоў Прэзідэнта, аб гэтым сведчыць і той факт, што на пасяджэнні савета дырэктараў Сусветнай асацыяцыі фестываляў яе кіраўніком выбраны наш дырэктар «Славянскага базару». Аляксандр Лукашэнка падтрымаў таксама ініцыятыву аб размяшчэнні штаб-кватэры Сусветнай асацыяцыі фестываляў у Віцебску.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў спецыяльную ўзнагароду «Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення» народнаму артысту Азербайджанскай СССР, заслужанаму дзеячу мастацтваў Рэспублікі Дагестан, доктару мастацтвазнаўства, прафесару Паладу Бюльбюль аглы, які ў гэтым годзе быў старшынёй журы конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2015».
Акрамя ўзнагароды Паладу Бюльбюль аглы Аляксандр Лукашэнка ўпершыню ўручыў спецыяльны прыз Прэзідэнта Беларусі ўдзельніку Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «За яркае выкананне песень славянскіх народаў». Яго лаўрэатам стала Ганна Цвердаступ (Украіна).
Спецыяльная ўзнагарода «Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення» ўручаецца дзеячам культуры і мастацтва, творчым калектывам, арганізацыям, якія ўнеслі значны ўклад ва ўмацаванне міжнароднага культурнага супрацоўніцтва, прапаганду дасягненняў і ўзораў сусветнай мастацкай культуры, заснаваных на гуманістычных ідэалах і каштоўнасцях. З 2009 года імёны ўладальнікаў спецыяльнай узнагароды ўвекавечваюцца на Алеі зорак.
Па матэрыялах БелТА



Добавить комментарий